Махляры
Мікалай Гогаль (паводле п'есы "Гульцы")містычная трагікамедыя Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах – Сяргей ФядотаўПераклад – Марыя ПушкінаКампазітар: Аляксандр ПантыкінШто можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт! У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай. Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу. Гатовыя да спектакля, у якім усё – містыка, і містыкі, у якой усё – рэальнасць? Тады чакаем вас у РТБД! Ролі выконваюць:Іхараў – Максім Брагінец, Дзяніс АўхарэнкаСуцяшальны Сцяпан Іванавіч – Максім Брагінец, Максім КарасцялёўШвохнеў Пётр Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў НоздрынПалкоўнік Кругель – Аляксандр Ніканенка, Дзмітрый ДавідовічГлоў Міхал Аляксандравіч – Ігар СідорчыкГлоў Аляксандр Міхалыч – Арцём Курэнь, Аляксандр НіканенкаЗамухрышкін Псой Стахіч – Віктар Багушэвіч, Сяргей ШымкоАляксей, карчомны слуга – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў Ноздрын