Кентервильское Привидение

Кентервильское Привидение

Музычнае афармленне: Андрэй КаралевічБалетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКАРэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: Ганна КазловаМастак-пастаноўшчык: Дар′я ВолкаваФантастычная гісторыяКатэгорыя гледачоў: 6+Спектакль на беларускай мовеПрацягласць 1 гадзіна 30 хвілінСям'я прагрэсіўных амерыканцаў купляе сярэднявечны англійскі замак Кентэрвіль, у якім вось ужо трыста гадоў жыве адзін неспакойны прывід і наганяе жах на ўсіх яго насельнікаў. Сэр Сайман Кентэрвіль – грозны і небяспечны! Вось толькі новыя гаспадары не толькі не баяцца прывідаў, але нават ладзяць на Саймана сапраўднае паляванне. Няшчаснаму духу нічога не застаецца, як вечна хавацца ў цёмных падвалах замка і аплакваць свой горкі лёс. Калі толькі... Знойдзецца чыстая нявінная душа, поўная любові і спагады, якая пашкадуе нашага прывіда і дапаможа яму знайсці вечны супакой.Рамантычную гісторыю, прыдуманую Оскарам Уайлдам больш за сто гадоў таму, мы ператварылі ў захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзецям, і іх бацькам. 

📎📎📎📎📎📎📎📎📎📎