Дзiкае паляванне караля Стаха

Дзiкае паляванне караля Стаха

Аўтар аповесці: Уладзімір КараткевічАўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір СавіцкіПсіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі з антрактам паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa“Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…”“...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць”- Уладзімір КараткевічЦёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, падобныя да мерцьвякоў...Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху...Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць дзяўчыну.Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?Спектакль на беларускай мове

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

📎📎📎📎📎📎📎📎📎📎