Познай Беларусь

Познай Беларусь

Я заклінаю ўсіх сыноў: Хай будуць цяжкасці любыя, Не прадавайце дом бацькоў – Вас не ўратуюць грошы тыя.

… Дзядоў і продкаў вашых дух Прыжыўся назаўседы ў хаце. Яшчэ агеньчык не патух, Што запаліла ў печы маці.

Не прадавайце дом бацькоў, Вы без яго не пражывеце: Ён будзе сніцца зноў і зноў, Пакуль вы есць на гэтым свеце.

Вы да яго яшчэ не раз З павіннай будзеце з’яўляцца: Пацягне, як злачынцу, вас У здрадзе некалі прызнацца.

Ён вам пад восеньскім дажджом Навее цеплыя ўспаміны… Ды не адчыніць дзверы дом, Хоць і не раз змахне цішком З акон – вачэй сваіх слязіну.

                                Павел Саковіч

📎📎📎📎📎📎📎📎📎📎