Минусовка «Дрозды
Дрозды - Мама 1.Цёплы вецер раскажа бярозе Дзе бадзяўся здарожаны я Сустракае мяне на парозе Дарагая матуля мая. Сціхне дождж і суцешацца птушкі Мама крокі мае пазнае, Шчасце мне цалаваць яе рукі І бялюткія косы яе. Прыпеў: Сэрцу трэба мала Сэрцу толькі трэба Не хварэла б мама Не хмурэла б неба Проста і звычайна Сёння і заўсёды Вось такая тайна Шчасця і лагоды. 2.Слоў пяшчотных казаць не ўмею Пасля доўгіх растанных начэй Я чысцею душой і дабрэю Ад цяпла яе сініх вачэй. Я вярнуўся дадому здалёку, Я іду басанож па траве Мне ніколі не быць адзінокім Пакуль мама на свеце жыве. Прыпеў: Сэрцу трэба мала Сэрцу толькі трэба Не хварэла б мама Не хмурэла б неба Проста і звычайна Сёння і заўсёды Вось такая тайна Шчасця і лагоды. Прыпеў: Сэрцу трэба мала Сэрцу толькі трэба Не хварэла б мама Не хмурэла б неба... Сэрцу трэба мала Сэрцу толькі трэба Не хварэла б мама Не хмурэла б неба Проста і звычайна Сёння і заўсёды /Вось такая тайна Шчасця і лагоды./ 2 р.