Які такі “патоп“?
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.“А які такі “патоп”?” – спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і “тлустасцях” беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.УВАГА! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.Жанр: экаспектакльРэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка БуслаеваСцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый СаламонаўКампазітар: Міхаіл АбухаўВідэакантэнт: Аляксей ЛадышаўУзроставыя рэкамендацыі: 6+Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 годаПрацягласць: 1 г. без антракту