Мама, любая мама».
1.Я ахапак бэзу наламлю, Як на золку чырвань разальецца На падушку маме пакладу Будзе ёй прыемна як прачнецца Ах, які яе наіўны сын, Хоць і груз гадоў давіць на плечы Думаў, яшчэ мама бачыць сны, А яна даўно ўжо паліць печы. Прыпеў: Ты мая калыханка, мая птушка-заранка, Ты жыцця майго радасць, мая любая мама Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца, Што мне Богам паслана, мая родная мама. 2.Я да сэрца маму прытулю, З галавы яе з'ляціць хусцінка, Пах бялюткіх косаў удыхну Нібы апынуўся ў дзяцінстве Апынуся там, дзе шчэ мой шлях Высланы льнянымі рушнікамі, Дзе любыя смутак, боль і страх - Усё вылечвалася цёплымі рукамі. Прыпеў: Ты мая калыханка, мая птушка-заранка, Ты жыцця майго радасць, мая любая мама Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца. Што мне Богам паслана, мая родная мама. Проігрыш: Прагаварыць: Мама, каля ног тваіх стаю Галаву схіліўшы на калені Я за кожную тваю слязу Папрасіць хацеў бы прабачэння Колькі шчырай ласкі і любві Ў вялікім сэрцайку адкрыты, Толькі ты радзімая, жыві Барані ўсіх сваёй малітвай. Мадуляцыя: Прыпеў: Ты мая калыханка, мая птушка-заранка, Ты жыцця майго радасць, мая любая мама Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца. Што мне Богам паслана, мая родная мама.